У Клімавічах да «Дажынак» устанавілі сучасную дзіцячую і воркаўт-пляцоўкі
16.11.2024 - 18:16
У цэнтральным парку Клімавічаў, які значна папрыгажэў перад абласным фестывалем-кірмашом працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2024», з'явіліся сучасныя дзіцячыя і воркаут-пляцоўкі.

Алена Быкава адпачывае тут з дочкамі Машай і Аняй, якім 5 і 4 гады:
- Раней такога аб'екта вельмі не хапала нашаму гораду. У апошнія гады пляцоўкі актыўна ўстанаўліваюць каля вялікіх шматпавярховак. Але гэтыя пляцоўкі - самыя крутыя. Дзеці ўвесь час просяць прывезці іх сюды.



Переводчик