Начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама Кацярына Музычэнка сустрэлася з работнікамі культуры і сродкаў масавай інфармацыі Клімавіцкага раёна. Чырвонай ніткай гутаркі праходзіла тэма Года народнага адзінства, а таксама новага дзяржаўнага свята – Дня народнага адзінства, які мы будзем адзначаць 17 верасня. Напярэдадні гэтай даты адбудзецца рэспубліканскі аўтапрабег па гарадах і вёсках Беларусі. Будуць сустракаць удзельнікаў прабегу і Клімавічы.
Беларусы павінны жыць адной згуртаванай сям’ёй, адкінуўшы ўсе непаразуменні, згуртаваўшыся супраць знешняй пагрозы. Беларусам заўсёды было ўласціва пачуццё патрыятызму. У гады Вялікай Айчыннай вайны Беларусь нездарма называлі краінай-партызанкай, таму што ўвесь народ стаў супраць ворага, за свабоду і незалежнасць краіны.
Нельга быць палітычна і гістарычна бязграматнымі. Трэба памятаць гісторыю, шанаваць дасягненні. Лёгка зламаць – цяжка пабудаваць. Мы мірная, суверэнная краіна. Толькі ў міры і згодзе можна дасягаць прагрэсу і дабрабыту.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.05.2024 - 11:00
15.05.2024 - 08:50
08.05.2024 - 17:03
Следчыя Магілёўскай вобласці на Лудчыцкай вышыні прынеслі прысягу на вернасць Айчыне і народу
06.05.2024 - 14:44
06.05.2024 - 12:24
Ровары і электраровары перадалі сацработнікам Краснаполля (відэа)