У Клімавіцкім музеі праходзіць выстава «Лісты з фронту»
12.05.2020 - 11:44
– У Клімавіцкім раённым краязнаўчым музеі праходзіць выстава «Лісты з фронту». У экспазіцыйнай зале прадстаўлены вестачкі з фронту сваім родным і блізкім, – паведамілі ва ўстанове культуры.


Як расказалі суразмоўцы, салдатам канвертаў не хапала, і таму прыходзілі лісты-трыкутнікі. Кожны з іх – гэта дарагая рэліквія і памяць пра чалавека, які яго напісаў, таму што душа салдата жыла ў гэтых сціплых трыкутніках. Ваенныя сумавалі па роднай хаце. Невыпадкова амаль усе лісты пачынаюцца са звароту: «Мілая мама», «Мае родныя», «Дарагія мае дзеці».



Азнаёміцца з экспанатамі можна да канца мая





Па матэрыялах rodniva.by
Переводчик