Па традыцыі на малой радзіме паэта, франтавіка Аляксея Пысіна сустрэліся літаратары, аматары і прыхільнікі паэзіі з розных куткоў Магілёўскай вобласці.
Тут іх чакалі паэтычная майстэрня і «Паэтычнае скрыжаванне», дзе кожны ўдзельнік мог прачытаць свае творы.
Паэтычны фестываль на Краснапольшчыне праводзіцца з 2019 года і ўжо стаў адным з брэндаў раёна. Ён вядомы як эксперыментальная пляцоўка для маладых паэтаў: тут адчыняюцца новыя таленты, новыя імёны. У сёлетнім конкурсе аўтарскіх вершаў прынялі ўдзел каля сарака паэтаў. Пераможцы былі ўдастоены дыпломаў і зборніка «Паэтычная скарбонка», у які ўвайшлі лепшыя творы канкурсантаў.
Па традыцыі на свяце «Вянок Аляксею Пысіну» гучала шмат музыкі.
Як адзначылі арганізатары, на Краснапольшчыне робіцца ўсё для таго, каб захаваць і прадоўжыць паэтычныя традыцыі, закладзеныя іх земляком Аляксеем Пысіным. На малой радзіме паэта ўжо больш за 40 гадоў працуе літаратурны музей у Палужскай школе, якую ён некалі скончыў. У 2010 годзе рашэннем Краснапольскага райвыканкама была заснавана спецыяльная ўзнагарода імя Пысіна.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
01.10.2025 - 07:45
Аляксандр Эйдус — імя з савецкага медальёна: пошукавікі «Віккру» шукаюць родных лейтэнанта (відэа)
23.09.2025 - 13:10
23.09.2025 - 11:45
23.09.2025 - 11:41