У вобласці за суткі адбылося 3 пажары: у Магілёўскім, Мсціслаўскім і Краснапольскім раёнах. Пра гэта паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
Па словах суразмоўніцы, не абышлося без ахвяр: «У агні загінула 66-гадовая жыхарка вёскі Клясіна Краснапольскага раёна. Суседзі ўбачылі пажар, калі дом ўжо палаў. Шанцаў на выратаванне гаспадыні не было. Загінуўшая пражывала адна. Агонь цалкам спапяліў жыллё: знішчаны дах, перакрыцце і маёмасць, пашкоджаны сцены. Прычына пажару і ўсе абставіны гібелі высвятляюцца».
81-гадовай жыхарцы вёскі Сутокі Мсціслаўскага раёна пашанцавала больш. Раніцай да яе пастукалі занепакоеныя суседзі і паведамілі, што гарыць дах яе дома. Пенсіянерка разам з 21-гадовым унукам, які пражывае з ёй, паспяшаліся эвакуіравацца. Ратавальнікі аператыўна ўтаймавалі стыхію, не даўшы агню цалкам знішчыць жыллё. У выніку пажару пашкоджаны дах. Па папярэдніх дадзеных, да пажару магло прывесці ўзгаранне сажы ў коміне печы.
«Калі ў печы або ў коміне згарае паліва, адначасова з вылучэннем цяпла адбываецца працэс вылучэння лятучых рэчываў, якія асядаюць ўнутры коміна – на яго сценках, – адзначыла Вольга Нехарошых. – Сажа і смалістыя адклады асядаюць на гарызантальных участках, розных выступах і няроўнасцях, вуглах. Гэта значна пагаршае цягу і можа прывесці да ўзгарання. Тэмпература гарэння сажы дасягае 1200 градусаў. Таму, каб не апынуцца без даху над галавой, – абавязкова праводзьце праверку стану коміна і яго прачыстку (пажадана не менш за 2 разы на год)».
Рэд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.07.2024 - 09:39
Абеды прама ў полі. Як арганізавана харчаванне для працаўнікоў жніва ў Горацкім раёне
15.07.2024 - 10:18
Этнасвята «У госці да радзімічаў» пройдзе 27 ліпеня ў Чавускім раёне
15.07.2024 - 09:41
12.07.2024 - 15:34
Сучасныя малочнатаварныя комплексы будуюцца ў Бабруйскім раёне
12.07.2024 - 09:45