У Круглым увялі ў эксплуатацыю цалкам электрычны шматкватэрны дом. Хутка туды заедуць 12 навасёлаў.
– Новабудоўлю ўзвялі літаральна за паўгода, – адзначае намеснік начальніка аддзела ЖКГ, архітэктуры і будаўніцтва Круглянскага райвыканкама Аляксей Смірноў. – Адрозненне ад звычайных дамоў у тым, што гарачая вада, пліты, ацяпленне падключаны да электрычнасці. Зыходзячы з гэтага, на камунальныя выдаткі будзе больш нізкі тарыф.
Як расказаў Аляксей Смірноў, будавалі часткова за кошт «далевікоў», якім аддадуць восем кватэр, а таксама за кошт раённага бюджэту, вылучанага на сацыяльна-арэнднае жыллё.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
18.05.2024 - 21:46
16.05.2024 - 11:00
15.05.2024 - 08:50