У суботу, 11 чэрвеня, у Круглым адбудзецца рэгіянальнае свята-конкурс «Свята Лялькі».

– На свята да нас прыедуць удзельнікі з 11 раёнаў, – расказаў начальнік ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Круглянскага райвыканкама Сяргей Лазоўскі. – Паступіла больш за 30 заявак для ўдзелу ў конкурснай праграме.

Пачатак мерапрыемства а 13.00 у цэнтральным парку культуры і адпачынку.

Гасцей чакаюць незабыўныя выступленні канкурсантаў. Падчас свята плануецца праца атракцыёнаў, а таксама гандлёвых радоў, дзе можна будзе набыць сувеніры і лялькі-абярэгі.

 mogilevnews.by