Штогод вада, нібы ахвярны алтар, забірае жыцці. 27 мая ў 17.13 паступіла паведамленне пра затанулага 16-гадовага дзіцяці ў р. Сож у Крычаве, расказала старэйшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
Паводле папярэдніх даных, падлетак хацеў перайсці раку ў неглыбокім месцы, аднак моцная плынь падхапіла і панесла яго. Работнікамі МНС і Таварыства выратавання на вадзе праводзіліся працы па пошуку патанулага. Хлопчык не знойдзены, пошукі працягваюцца.
«Юнацкі максімалізм, празмерная упэўненасць, страта пільнасці і няведанне асноў бяспекі прыводзяць да непапраўнага. Бацькі! Пастаянна адсочвайце месцазнаходжанне Вашых дзяцей! Растлумачце, што за ўсёй сваёй празрыстасцю і прывабнасцю вада – непадступная і небяспечная, а там, дзе моцная плынь, наогул да вады набліжацца нельга!!! Беражыце сябе і сваіх дзяцей!», – падкрэсліла субяседніца.
Рэд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.07.2024 - 09:39
Абеды прама ў полі. Як арганізавана харчаванне для працаўнікоў жніва ў Горацкім раёне
15.07.2024 - 10:18
Этнасвята «У госці да радзімічаў» пройдзе 27 ліпеня ў Чавускім раёне
15.07.2024 - 09:41
12.07.2024 - 15:34
Сучасныя малочнатаварныя комплексы будуюцца ў Бабруйскім раёне
12.07.2024 - 09:45