RU BY EN 中文
Twitter Instagram

У Крычаве талакой пабудавалі дзіцячую пляцоўку. Відэа

У Крычаве ў прыватным сектары мікразоны «Піянерская», дзе жыве больш за дзве тысячы чалавек, усе разам пабудавалі дзіцячую пляцоўку. Жыхары прынялі ўдзел рублём, фінансава ім дапамагла абласная асацыяцыя дэпутатаў, мясцовыя камунальнікі – працай, а моладзевы парламент – азеляненнем.

Пасля зносу пустуючых будынкаў былога прадпрыемства па меліярацыі адкрылася непрывабная тэрыторыя. А паколькі ў мікрараёне прыватнага сектара няма ні адной зоны адпачынку, на сходзе жыхароў дэпутаты прапанавалі пабудаваць дзіцячую пляцоўку ўласнымі сіламі і першымі далі грошы ў агульную скарбонку. Іх прыкладу паследавалі мясцовыя жыхары. Грошы ўносілі ўскладчыну, хто колькі можа. А старшыня мікразоны Кацярына Васіленка аддала на гэту добрую справу ўсю прэмію (больш за тысячу рублёў), якую атрымала ад аблсавета, як найлепшая стараста вобласці. Моладзь горада пасадзіла вакол дрэвы. І гэта яркі прыклад, гавораць дэпутаты, як усім разам можна вырашаць маленькія пытанні для вялікіх спраў.

ТРК «Магілёў»

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая