Да 2030 года Крычаў будзе развівацца па новым генплане. У раённым цэнтры з’явяцца два новыя мікрараёны і зона адпачынку ўздоўж заходняга берага ракі Сож.
Стартавала грамадскае абмеркаванне дакладу па стратэгічнай экалагічнай ацэнцы горадабудаўнічага праекта агульнага планавання «Генеральны план Крычава», паведамілі ў Крычаўскім райвыканкаме. Абмеркаванне будзе доўжыцца да 24 лютага. З электроннай версіяй дакумента можна азнаёміцца на сайце райвыканкама.
У новым генплане прадугледзяць стварэнне безбар’ернага асяроддзя, інфраструктуры для развіцця веласіпеднага руху і сістэмы ландшафтна-рэкрэацыйных тэрыторый. Для адпачынку плануюць адаптаваць бераг малой рэчкі Крычаўкі, а таксама берагавую лінію Сожа, якая прымыкае да горада. Тут з часам будуць праводзіць ўладкаванне.
Пад жыллёвае будаўніцтва ў Крычаве плануюць асвоіць свабодныя ўчасткі. У дарожную карту развіцця райцэнтра ўнясуць два новыя мікрараёны. Адзін з іх з’явіцца паміж паркам Перамогі і мікрараёнам Сож. Тут у перспектыве для крычаўлян пабудуюць шматкватэрныя чатырох-і пяціпавярховыя дамы. Другі мікрараён размесціцца ў паўднёва-заходняй частцы горада, уздоўж вуліцы Маскоўскай. Гэтую пляцоўку забудуюць дамамі малой паверхавасці.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.05.2024 - 11:00
15.05.2024 - 08:50
08.05.2024 - 17:03
Следчыя Магілёўскай вобласці на Лудчыцкай вышыні прынеслі прысягу на вернасць Айчыне і народу
06.05.2024 - 14:44
06.05.2024 - 12:24
Ровары і электраровары перадалі сацработнікам Краснаполля (відэа)