RU BY EN 中文
Twitter Instagram

У ліку ўзнагароджаных ордэнам Маці жыхаркі Магілёўшчыны

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 505 аб узнагароджанні ордэнам Маці. У адпаведнасці з загадам узнагароды ўдастоена 49 жыхарак Віцебскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцей. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

За нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароды ўдастоены прадстаўніцы розных сфер дзейнасці. У прыватнасці, работніцы прадпрыемстваў прамысловай, аграпрамысловай сфер, будаўнічай галіны, арганізацый спажыўкааперацыі, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, устаноў адукацыі, аховы здароўя, сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, хатнія гаспадыні.

У ліку ўзнагароджаных санітарка акушэрска-гінекалагічнага аддзялення Быхаўскай цэнтральнай раённай бальніцы Кацярына Ганжа, сацыяльны работнік Бялыніцкага раённага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Лілія Ткачэнка, памочнік выхавальніка ясляў-сада ў вёсцы Навасёлкі Магілёўскага раёна Ірына Цімафеева.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая