RU BY EN 中文
Twitter Instagram

У магілёўскай арганізацыі Беларускага саюза журналістаў з’явіўся свой сімвал

У Магілёўскай абласной арганізацыі ГА «Беларускі саюз журналістаў» з’явіўся свой сімвал – статуэтка. З гэтага года ён стане ўзнагародай для журналістаў рэгіёна ў намінацыі «За вернасць прафесіі». Пра гэта паведаміла старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі ГА «Беларускі саюз журналістаў» Святлана Шутава.

Стваральнікам узнагароды стаў магілёўскі скульптар Андрэй Вараб’ёў. Па яго словах, праца над стварэннем статуэткі заняла каля трох месяцаў. «Мы доўга вырашалі, якой павінна быць гэта ўзнагарода. Бо журналістыка– прафесія непрадказальная: па клічы працы журналісты аказваюцца ў гарачых кропках, у нейкіх незвычайных сітуацыях. І сімвал, які ствараўся для абласнога аддзялення БСЖ, павінен быў асацыіравацца з гэтай прафесіяй», – адзначыў Андрэй Вараб’ёў.

Па словах скульптара, першае, з чым асацыіруецца праца журналіста, – гэта пяро. «Зараз, вядома, усё больш працуюць з камп’ютарам. Але пяро, на мой погляд, застаецца сімвалам пісьменніцтва і журналістыкі, – падкрэсліў скульптар. – Пяро стаіць на вялікім стосе белай паперы, а з-пад яго мы бачым кропельку крыві, бо, калі ў журналіста заканчваецца чарніла, ён працягвае працаваць, нягледзячы ні на што. Вянчае ўсё гэта стужачка з надпісам«За вернасць прафесіі». Атрымаўся, на мой погляд, зразумелы для многіх сімвал.

Па словах Святланы Шутавай, такой высокай узнагароды ўдастоены тыя, хто ўнёс вялікі ўклад у развіццё журналістыкі Магілёўскай вобласці. «Гэта будуць людзі, якія жывуць сваёй працай, любяць і хварэюць за сваю справу, якія сваімі публікацыямі, сваёй працай дапамаглі не аднаму чалавеку, якія ўвесь гэты час працавалі на карысць свайго рэгіёна, бо частаменавіта журналісты заўсёды застаюцца крыху за кадрам», – сказала старшыня абласной арганізацыі.

Як адзначыла Святлана Шутава, магілёўскі скульптар Андрэй Вараб’ёў змог улавіць той пасыл, які хацелася перадаць. «Праца журналіста павінна быць накіравана ў першую чаргу на стварэнне. І ў нашым сімвале мы стараліся перадаць гэта. Пяро–гэта тое, што больш за ўсё асацыіруецца з творчасцю і працай журналістаў. Таму мы не сталі ўскладняць яго, а зрабілі простым і зразумелым для людзей», – падкрэсліла яна.

Першая такая статуэтка будзе ўручана падчас урачыстага мерапрыемства, прысвечанага Дню друку, якое плануецца правесці 5 мая ў мастацкім музеі імя П. В. Масленікава ў Магілёве.

БЕЛТА

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая