У Магілёўскай вобласці 28 снежня пройдзе электронны кірмаш вакансій
27.12.2023 - 16:09
У Магілёўскай вобласці на гэтым тыдні на адзінай электроннай пляцоўцы http://e-vacancy.by/ будзе праведзены электронны кірмаш вакансій, падчас якога суіскальнікі атрымаюць магчымасць задаць наймальнікам пытанні, якія цікавяць, атрымаць электронную кансультацыю, запрашэнне на сумоўе ў рэжыме рэальнага часу.
Так, 28 снежня з 10.00 да 11.00 электронны кірмаш вакансій правядзе ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Хоцімскага райвыканкама.
Рэд.
Переводчик