На Магілёўшчыне за восем месяцаў зафіксавана 133 пацверджаныя выпадкі заражэння на шаленства сярод жывёл – у паўтара разы больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Чаму інфекцыя не здае пазіцыі, чым яна небяспечная для людзей і што рабіць, калі западозрылі, што хатні ўлюбёнец падхапіў смяротны вірус?
Загадчык аддзялення асабліва небяспечных інфекцый Магілёўскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Алег Амельяновіч адзначыў, што толькі за першае паўгоддзе на Магілёўшчыне ад укусаў дзікіх, бяздомных і хатніх жывёл пацярпела без малога 1400 чалавек. Пераважнай большасці прыйшлося рабіць антырабічныя прышчэпкі.
Урачы раяць: калі здарылася такое НЗ, можна і трэба аказаць самому сабе першую дапамогу, старанна прамыўшы рану праточнай вадой з мылам. Не лішняй будзе і апрацоўка яе краёў ёдам. «Але гэта ні ў якім разе не выключае візіту да ўрача. Самалячэнне тут немагчымае: занадта вялікая пагроза жыццю, – папярэдзіў Алег Амельяновіч. – І чым раней будуць прыняты ахоўныя меры, тым лепш».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
15.07.2024 - 15:11
Хрэсны ход у гонар Баркалабаўскай іконы Божай Маці адбудзецца 23 ліпеня
15.07.2024 - 09:20
12.07.2024 - 19:22
12.07.2024 - 15:18