RU BY EN 中文
Twitter Instagram

У Магілёўскай вобласці на ўборцы збожжавых з’явіўся першы экіпаж-пяцітысячнік

У Магілёўскай вобласці на ўборцы збожжавых з’явіўся першы экіпаж-пяцітысячнік. Пра гэта расказаў старшыня абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Аляксей Рымша.

Лідарамі па намалоце збожжавых і зернебабовых сталі работнікі СВК «Калгас «Радзіма» Бялыніцкага раёна – экіпаж старшага камбайнера Мікалая Дарэчкіна і камбайнера Канстанціна Саладухі. Тыдзень таму яны першымі ў рэгіёне пераадолелі па намалотах чатырохтысячную мяжу. На момант ушанавання хлебаробаў 9 жніўня іх гаспадарка адзіная ў вобласці цалкам завяршыла ўсе ўборачныя работы. Таму пераможную тысячу тон яны намалацілі, дапамагаючы прыбіраць хлеб новага ўраджаю іншым гаспадаркам Магілёўскага раёна.

Старшы камбайнер Мікалай Дарэчкін працуе ў калгасе «Радзіма» ўжо 32 гады. На яго рахунку не адна ўборачная гарачая пара, таму вопытнага аграрыя ні надвор’ем, ні іншымі цяжкасцямі не спалохаеш. Падмогай у рабоце стала і новая тэхніка. Вынікам жніва гэтага года камбайнеры засталіся задаволеныя.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая