RU BY EN 中文
Twitter Instagram

У Магілёўскай вобласці на ўстраненне наступстваў стыхіі кінуты значныя сілы

Для аператыўнага аднаўлення энергазабеспячэння задзейнічана 107 аварыйна-аднаўленчых брыгад энергетыкаў і 143 адзінкі спецтэхнікі. Часовыя схемы электразабеспячэння малочнатаварных ферм забяспечаны 11 перасоўнымі аўтаномнымі крыніцамі энергіі.

Па стане на 12 гадзін 15 ліпеня, паводле інфармацыі РУП «Магілёўэнерга», найбольш пацярпелымі застаюцца Быхаўскі, Бабруйскі, Кіраўскі, Чавускі, Слаўгарадскі, Касцюковіцкі і Клімавіцкі раёны.

У Быхаўскім раёне з-за навальнічнага фронту абясточанымі аказаліся 140 населеных пунктаў (на раніцу — 92). Створана восем аварыйных брыгад, сельскай гаспадарцы перададзена пяць дызельных генератараў для бесперапыннай работы малочнатаварных ферм. Для ліквідацыі пашкоджанняў накіравана дапамога з Бялыніцкага, Шклоўскага, Круглянскага, Магілёўскага і Бабруйскага раёнаў.

Таксама шквалісты вецер і паваленыя дрэвы раскрылі дахі дамоў, сталі прычынай адсутнасці сувязі з дыспетчарскай аварыйнай службай.

- Сітуацыя пад кантролем. Камунальнікі аднаўляюць падачу электрычнай энергіі, вырабляюць расчыстку завал, уборку паваленых дрэў. Створаны брыгады па разборы завалаў і рамонце дахаў. Задзейнічана энерганасычаная тэхніка: кран, пагрузчыкі, маніпулятар, дзве аўтавышкі. Плюс нам дапамагаюць усе раённыя службы. Інфармацыю па пашкоджаннях жылфонду і аб'ектаў жыццядзейнасці працягваем збіраць і акумуляваць. Па любых пытаннях можна звяртацца на мабільны нумар дыспетчарскай: +357-44-588-69-99, - удакладніў дырэктар Быхаўскага УКП «Жылкамгас» Дзмітрый Ліпскі.

Працягваюць устараняць наступствы непагадзі і спецыялісты Крычаўскага раёна.

Ужо ўчора вечарам яны заняліся аднаўленнем водазабеспячэння, разблакіроўкай ад паваленых дрэў дарог, выцягнулі фуру, якая з'ехала ў кювет. Раніцай без святла заставаліся Бель, Залессе і Паўлавічы і часткова Стараселле. Назіраліся кропкавыя адключэнні домаўладанняў у самім райцэнтры. Пяць аварыйных брыгад крычаўскіх энергетыкаў працавалі ноччу, яшчэ пяць працуюць зараз. Чакаюць дапамогі калегаў з суседніх раёнаў.

СБ

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая