Больш за 8,7 млн т збожжа намалацілі ў Беларусі, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі.
«Паводле аператыўных дадзеных на 1 верасня, з палёў краіны намалочана 8 млн 735 тыс. тон збожжа разам з рапсам», - распавялі ў ведамстве.
Уклад у агульны бохан кожнай вобласці: Віцебская - 888 тыс. т, Гомельская - 1 036 тыс. т, Магілёўская - 1 199 тыс. т, Брэсцкая - 1 672 тыс. т, Гродзенская - 1 728 тыс. т, Мінская - 2 214 тыс. т.
Збожжавыя і зернебабовыя культуры без кукурузы ўбраны з 95 працэнтаў плошчаў, што складае 2 294 тыс. га. Сярэдняя ўраджайнасць збожжа вышэйшая за мінулагоднюю на 8,5 ц/га.
Харчовага збожжа пастаўлена ў лік дзяржзаказу 625 тыс. т - 89 працэнтаў ад плана.
Пасеяна азімых збожжавых на зерне на плошчы 11 тыс. га, або 1 працэнт запланаванага.
Выцераблена лёну на 46 тыс. га, што складае 96 працэнтаў запланаваных плошчаў.
Кукуруза на сілас і зялёны корм убрана з 3 працэнтаў плошчаў, што складае 25 тыс. га.
Нарыхтавана сена 415 тыс. т - 58 працэнтаў плана, сенажу - 12 млн 737 тыс. т - 91 працэнт плана, у тым ліку ў палімернай упакоўцы 422 тыс. т.
Травяных кармоў нарыхтавана 4 млн. 25 тыс. т - 40 працэнтаў да плана.
Бульбы ў краіне накапана ўжо больш як 54 тыс.т. Сярэдняя ўраджайнасць вышэйшая за мінулагоднюю на 57,3 ц/га.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
29.08.2025 - 09:54
У Магілёўскім раёне правялі акцыю-рэквіем памяці Канстанціна Сіманава
29.08.2025 - 09:35
29.08.2025 - 09:28
28.08.2025 - 10:35
Магілёўская вобласць завяршыла сяўбу азімага рапсу і выйшла на фінішную прамую ў жніве