Больш за 8,9 млн т збожжа намалацілі ў Беларусі, паведамілі ў прэс-службе Мінсельгасхарча.
«Паводле аператыўных звестак на 8 верасня, з палёў краіны намалочана 8 млн 945 тыс. тон збожжа разам з рапсам», - праінфармавалі ў прэс-службе.
Уклад у агульны бохан кожнай вобласці: Мінская - 2 236 тыс. т, Гродзенская - 1 740 тыс. т, Брэсцкая - 1 679 тыс. т, Магілёўская - 1 252 тыс. т, Гомельская - 1 047 тыс. т, Віцебская - 991 тыс. т.
Збожжавыя і зернебабовыя культуры без кукурузы ўбраны з 98% плошчаў, што складае 2 368 тыс. га. Сярэдняя ўраджайнасць збожжа вышэйшая за мінулагоднюю на 8,3 ц/га.
Харчовага збожжа пастаўлена ў лік дзяржзаказу 651 тыс. т – 93% ад плана.
Пасеяна азімых збожжавых на зерне на плошчы 129 тыс. га (9% запланаванага).
Выцераблена лёну на плошчы больш як 47 тыс. га, што складае 99% запланаваных плошчаў.
Цукровыя буракі ўбраны з 13% плошчаў, што складае 12 тыс. га. Накапана 608 тыс. т караняплода, сярэдняя ўраджайнасць 474 ц/га, што вышэй за мінулагоднюю на 40,2 ц/га.
Кукуруза на сілас і зялёны корм убрана з 8% плошчаў, што складае 78 тыс. га.
Нарыхтавана сена 461 тыс. т (64 працэнты плана), сенажу - 13 млн 150 тыс. т (94% плана), травяных кармоў - 4 млн 481 тыс. т (45% плана).
Бульбы ў краіне накапана 101 тыс.т. Сярэдняя ўраджайнасць складае 342 ц/га, што вышэй за мінулагоднюю на 33,1 ц/га.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
01.09.2025 - 13:21
29.08.2025 - 09:54
У Магілёўскім раёне правялі акцыю-рэквіем памяці Канстанціна Сіманава
29.08.2025 - 09:35
29.08.2025 - 09:28