RU BY EN 中文
Twitter Instagram

У Магілёўскай вобласці назвалі пераможцаў спаборніцтва сярод дзяржаўных СМІ па выніках працы за 2020 год

У Магілёўскай вобласці назвалі пераможцаў спаборніцтва сярод дзяржаўных СМІ па выніках працы за 2020 год.

Так, сярод рэдакцый абласных і гарадскіх сродкаў масавай інфармацыі пераможцам вызначана УКІП «Рэдакцыя газеты «Зямля і людзі».

Сярод рэдакцый раённых СМІ найлепшымі сталі: рэдакцыя Бабруйскай раённай газеты «Трыбуна працы» (I месца), рэдакцыя раённай газеты «Сцяг Саветаў» (II месца), рэдакцыя раённай газеты «Сельскае жыццё»(III месца);

Сярод афіцыйных сайтаў у глабальнай камп’ютарнай сетцы інтэрнэт перамогу атрымаў сайт рэдакцыі раённай газеты «Искра» (chausynews.by).

Найлепшымі журналістамі прызнаныя: намеснік галоўнага рэдактара ўстановы «Рэдакцыя раённай газеты «Асіповіцкі край» Дзмітрый Саўрыцкі (I месца), загадчык сектара ўстановы «Рэдакцыя раённай газеты «Савецкая вёска» Ірына Цяцерына і намеснік галоўнага рэдактара ўстановы «Рэдакцыя раённай газеты «Свет Октября» Нэлі Дзенісенкава (II месца), рэдактар інтэрнэт-рэсурсу ўстановы «Рэдакцыя газеты «Вестник Могилёва» Анастасія Камкова і кіраўнік тэматычнага кірунку (АПК) установы «Рэдакцыя раённай газеты «Горецкий весник» Алена Агейчык (III месца).

Фотакарэспандэнт газеты «Свет Октября» Наталля Манусава перамагла ў намінацыі сярод фотакарэспандэнтаў СМІ.

Узнагароджанне пераможцаў штогадовага абласнога спаборніцтва адбылося сёння ў Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. В. Масленікава.

Таксама стала вядома,што за шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у рэалізацыю дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі Ганаровай граматай Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь узнагароджаны загадчык аддзела грамадска-палітычнай тэматыкі інфармацыйнага агенцтва «Могилёвские ведомости» Віктар Кубека, спецыяльны карэспандэнт ІА «Могилёвские ведомости» Генадзь Корсакаў, карэспандэнт рэдакцыі Крычаўскай раённай газеты «Крычаўскае жыццё» Уладзімір Далецкі.

Сёння ў Мінску таксама праходзіць цырымонія ўзнагароджання па выніках XVII Нацыянальнага конкурсу «Залатая Літара». У ліку пераможцаў–рэдакцыя газеты «Вестник Могилёва»і загадчык аддзела грамадска-палітычнай тэматыкі інфармацыйнага агенцтва «Могилёвские ведомости» Віктар Кубека.

Акрамя таго, ганаровае званне «Заслужаны журналіст Беларусі»прысвоена старшыні Магілёўскай абласной арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз журналістаў» Святлане Шутавай.

Сёння падвялі вынікі творчага конкурсу «Залатое пяро–2021», лаўрэатам якога ў намінацыі «За грамадзянскую пазіцыю»стаў галоўны рэдактар газеты «Вестник Могилёва» Павел Савельеў.

А лаўрэатамі рэспубліканскага конкурсу маладых журналістаў «Дэбют»прызнаныя намесніца галоўнага рэдактара газеты «Голас Касцюкоўшчыны» Наталля Талкачова і рэдактар інтэрнэт-рэсурсу рэдакцыі газеты «Сцяг Саветаў» Нурмырат Анамурадаў.

Рэд.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая