Рус Бел Eng 中文

У Магілёўскай вобласці пачалася выплата матэрыяльнай дапамогі для падрыхтоўкі школьнікаў да новага навучальнага года

Ва ўсіх рэгіёнах Магілёўскай вобласці пачалася выплата аднаразовай матэрыяльнай дапамогі для падрыхтоўкі школьнікаў да новага 2021/2022 навучальнага года. Пра гэта паведаміла намеснік старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама Вераніка Дзямідава.

Такі від дзяржаўнай падтрымкі належыць шматдзетным сем’ям на кожнага навучэнца, які навучаецца ва ўстанове агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі (на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі) у Рэспубліцы Беларусь, і прадугледжаны падпраграмай «Сям’я і дзяцінства» дзяржаўнай праграмы «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека» на 2021‑2025 гады, зацверджанай пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19.01.2021 № 28.

Як растлумачыла суразмоўца, у 2021 годзе плануецца аказаць аднаразовую матэрыяльную дапамогу да навучальнага года больш за 10,5 тыс. шматдзетных сем’яў, якія выхоўваюць больш за 20,6 тыс. школьнікаў. На гэтыя мэты запланавана Br1732,8 тыс, памер выплаты на кожнага школьніка складзе Br81.

Па пытаннях выплаты аднаразовай матэрыяльнай дапамогі сем’і могуць звяртацца ў орган па працы, занятасці і сацыяльнай абароне па месцы рэгістрацыі маці –у поўнай сям’і, па месцы рэгістрацыі аднаго з бацькоў, у якога дзеці знаходзяцца на выхаванні – у няпоўнай сям’і.

Рэд.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая