У Магілёўскай вобласці падчас спецыяльнага комплекснага мерапрыемства «Арсенал» канфіскавана больш за 70 адзінак зброі. Пра гэта паведамілі ва УУС Магілёўскага аблвыканкама.

З абароту канфіскавана 17 адзінак незарэгістраванай і 55 адзінак зарэгістраванай зброі, а таксама 407 адзінак боепрыпасаў рознага калібру і амаль 0,7 кг выбуховых рэчываў. У органы ўнутраных спраў паступіла 18 інфармацый аб незаконным захоўванні грамадзянамі зброі і боепрыпасаў, 14 з якіх пры праверцы пацвердзіліся.

У выніку правядзення тлумачальнай працы з насельніцтвам у органы ўнутраных спраў вобласці добраахвотна здадзены 44 адзінкі незарэгістраванай зброі і 1,63 кг выбуховых рэчываў. Таксама грамадзянамі здадзены 43 адзінкі зарэгістраванай зброі і 895 адзінак розных боепрыпасаў.

Падчас правядзення мерапрыемстваў выяўлена 24 парушэнні правілаў абароту зброі, за якія прадугледжана адміністрацыйная адказнасць. За розныя парушэнні канфіскавана 55 адзінак зарэгістраванай зброі.

БЕЛТА