RU BY EN 中文
Twitter Instagram

У Магілёўскай вобласці падчас рэспубліканскай акцыі плануюць аднавіць каля 630 га лесу

У Магілёўскай вобласці падчас рэспубліканскай акцыі «Адновім лясы разам» плануюць аднавіць каля 630 га лесу. Пра гэта паведаміў намеснік кіраўніка па ідэалагічнай працы Магілёўскага ДВЛГА Сяргей Шах.

Для лесааднаўленчых работ лясгасы падабралі больш за 400 участкаў. Аднаўляць новыя плошчы будуць асноўнымі лесаўтваральнымі пародамі: хвоя, елка, бяроза, вольха, дуб. «Усе саджанцы з нашых гадавальнікаў. Для маючай адбыцца акцыі мы падрыхтавалі амаль 2,4 млн штук пасадачнага матэрыялу», – адзначыў Сяргей Шах.

Далучыцца да аднаўлення магілёўскіх лясоў можа любы жадаючы – для гэтага не трэба якіх-небудзь спецыяльных навыкаў і ўменняў. На сайце аб’яднання ёсць нумары тэлефонаў, звярнуўшыся па якіх, можна атрымаць усю цікавую інфармацыю. Акрамя гэтага, можна звярнуцца ў найбліжэйшае лясніцтва ці лясгас. «Перад тым, як прыступаць да пасадачных работ, нашы спецыялісты правядуць інструктаж, раскажуць пра тэхніку бяспекі і пра тое, як правільна пасадзіць дрэўца, выдадуць пасадачны матэрыял», – падкрэсліў Сяргей Шах.

Такая маштабная рэспубліканская акцыя на тэрыторыі Магілёўскай вобласці будзе праходзіць упершыню. Рашэнне аб яе правядзенні прыняло Міністэрства лясной гаспадаркі з-за пашкоджання лясоў вобласці вясной. «Тады з-за ураганнага ветру каля 350 тыс. га насаджэнняў пацярпела. Больш за ўсё дасталася Клімавіцкаму, Чавускаму, Чэрыкаўскаму і Горацкаму раёнам. Дапамогу ва ўборцы нам аказвалі ўсе лесагаспадарчыя аб’яднанні краіны. Але мала проста прыбраць пашкоджаную драўніну і перапрацаваць яе. Самая галоўная задача лесаводаў – аднавіць пашкоджаныя ўраганнымі вятрамі насаджэнні», – падсумаваў Сяргей Шах.

Рэспубліканская акцыя «Адновім лясы разам» пройдзе ў рэгіёне з 8 па 22 кастрычніка.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая