RU BY EN 中文
Twitter Instagram

У Магілёўскай вобласці падчас «Тыдня лесу» высадзілі больш за 3,5 млн. саджанцаў

У Магілёўскай вобласці падчас «Тыдня лесу» высадзілі больш за 3,5 млн. саджанцаў лесаўтваральных парод, аблесена каля 130 га плошчаў. У праекце прыняло ўдзел 8,5 тыс. чалавек, паведамілі ў Магілёўскім дзяржаўным вытворчым лесагаспадарчым аб’яднанні.

Валанцёры і работнікі лесагаспадарчых устаноў рэгіёна прыбралі на тэрыторыі ляснога фонду каля 1,1 тыс. куб. м смецця, адрамантавалі 68 месцаў адпачынку. Падчас добраахвотнай акцыі ў лясгасах вобласці з’явілася больш за дваццаць алей памяці.

Найбольшая колькасць удзельнікаў была зарэгістравана ў Магілёўскім лясгасе – 1 тыс., Горацкім і Асіповіцкім доследным лясгасах – па 900 чалавек. Найбольшы аб’ём створаных культур адзначаны ў Клімавіцкім, Касцюковіцкім і Краснапольскім лясгасах (больш за 30 га ў кожным), па 200 куб. м смецця і захламленасці прыбрана ў Бялыніцкім і Чэрыкаўскім лясгасах.

Спецыялісты аб’яднання ў першы дзень акцыі на тэрыторыі Бялыніцкага лясгаса заклалі плантацыю навагодніх дрэў. Актыўны ўдзел у гэтай пасадцы прыняло малодшае пакаленне лесаводаў.

У гэтым годзе «Тыдзень лесу» праходзіў у 12-ы раз і быў прысвечаны Году малой радзімы і 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Магілёўскае дзяржаўнае вытворчае лесагаспадарчае абяднанне дзякуе ўсім удзельнікам акцыі «Тыдзень лесу» за неабыякавае стаўленне да лесу і праведзеную працу!

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая