RU BY EN 中文
Twitter Instagram

У Магілёўскай вобласці плануецца завяршыць падрыхтоўку да ўборачнай кампаніі да 25 чэрвеня

У Бялыніцкім і Круглянскім раёнах пад старшынствам кіраўніка Прыдняпроўскага краю Леаніда Зайца сёння прайшло выязное пасяджэнне аблвыканкама. У мерапрыемстве прынялі ўдзел памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь інспектар па Магілёўскай вобласці Міхаіл Русы, дэпутат Палаты прадстаўнікоў па Шклоўскай выбарчай акрузе №90 Дзмітрый Гобараў, старшыні райвыканкамаў і начальнікі ўпраўленняў па сельскай гаспадарцы і харчаванні, кіраўнікі і спецыялісты структурных падраздзяленняў аблвыканкама, арганізацый рэгіёна.

Пасяджэнню папярэднічаў навучальны семінар, які адбыўся на базе ААТ «Бялыніцкае райаграпрамтэхснаб» і ЗАТ «АСБ-Агра Цяцерына» (Круглянскі раён). Яго ўдзельнікі наведалі машынныя двары гаспадарак і збожжаток апошняга. Былі дэталёва разгледжаны тэмы гатоўнасці двух раёнаў да правядзення ўборачных работ бягучага года, тэхналагічныя і тэхнічныя аспекты падрыхтоўкі камбайнаў да жніва з мэтай памяншэння страт збожжа, асабліва крыжакветных культур, а таксама зернесушыльных комплексаў, складскіх памяшканняў.

На выязным пасяджэнні Магаблвыканкама ў Круглым прааналізаваны ход нарыхтоўкі сельгаспрадпрыемствамі рэгіёна травяных кармоў на будучы зімова-стойлавы перыяд і гатоўнасць арганізацый да правядзення ўборкі ўраджаю 2019 года. Была прызнана нездавальняльнай работа шэрагу раёнаў рэгіёна па нарыхтоўцы травяных кармоў, выкананні заданняў па назапашвані іх у палімерную плёнку, падрыхтоўцы тэхнікі да жніва. Вызначаны комплекс дадатковых арганізацыйных і тэхналагічных мерапрыемстваў, які дазволіць да 15 чэрвеня прыбраць першы ўкос ураджаю траў, а да 25 чэрвеня поўнасцю завяршыць падрыхтоўчыя работы да жніва.

Па матэрыяле бялыніцкай раённай газеты «Зара над Друццю»

Фота - Аляксандр Паўлаў

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая