RU BY EN 中文
Twitter Instagram

У Магілёўскай вобласці плануюць нарыхтаваць каля 400 тыс. т цукровых буракоў

У Магілёўскай вобласці плануюць нарыхтаваць каля 400 тыс. т цукровых буракоў. Пра гэта расказалі ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама.

«Салодкі караняплод у рэгіёне ўбралі на плошчы амаль 2,3 тыс. га, што складае 23% ад усіх пасеваў, – адзначылі ў камітэце па сельскай гаспадарцы. – З палёў вывезена амаль 76 тыс. т цукровых буракоў. Сярэдняя ўраджайнасць агародніннай культуры склала 332 ц/га, цукрыстасць – каля 16,4».

Цукровыя буракі пасеяны ў Магілёўскай вобласці на плошчы больш за 9,8 тыс. га. Вырошчваннем караняплода займаецца дзевяць раёнаў. Самыя буйныя пасяўныя плошчы размешчаны ў Горацкім, Магілёўскім, Быхаўскім і Кіраўскім раёнах. На іх долю прыпадае 76% усіх засеяных гэтай культурай тэрыторый.

У Горацкім раёне ўборка цукровых буракоў стартавала 20 верасня. Гэтая сыравінная зона ў параўнанні з мінулым годам прырасла па пасяўных плошчах на 550 га і склала 2, 2 тыс. га. Вырошчванню салодкага караняплода на Горацкай зямлі спрыяюць ўмовы надвор’я: радуе і ўраджайнасць, і якасныя характарыстыкі агародніннай культуры.

«На сёння з палёў нашага раёна прыбрана амаль 640 га, або 29% ад усёй пасяўной плошчы, – расказала намеснік начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Горацкага райвыканкама Алена Мачульская. – Так, аграрыі плануюць прыбраць каля 120 тыс. т агародніннай культуры. Для параўнання, у мінулым годзе гэтая лічба склала амаль 90 тыс. т. Сярэдняя ўраджайнасць караняплода – 500 ц/га. Вырошчваннем цукровых буракоў у раёне займаецца ўсе дзевяць гаспадарак. Сярод лідараў – СВК «Аўсянка» і Горацкая сортавыпрабавальная станцыя».

Уборка салодкага караняплода завершыцца ў рэгіёне да сярэдзіны лістапада. Аграрыі плануюць сабраць ураджай, не меншы за леташні, – каля 400 тыс. т. З Магілёўскай вобласці буракі пастаўляюцца на Гарадзейскі і Слуцкі цукровыя камбінаты.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая