RU BY EN 中文
Twitter Instagram

У Магілёўскай вобласці працуе больш за 230 прадпрыемстваў лёгкай прамысловасці

Штогод у другую нядзелю чэрвеня адзначаецца Дзень працаўнікоў лёгкай прамысловасці. У гэтым годзе прафесійнае свята прыпадае на 9 чэрвеня.

Паводле звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэта Беларусі, у Магілёўскай вобласці за апошні год функцыянавала больш за 230 прадпрыемстваў лёгкай прамысловасці, дзе агулам працавалі больш за 11 тыс. чалавек.

Па дадзеных даследаванняў, 73,9% сярод супрацоўнікаў прадпрыемстваў лёгкай прамысловасці Прыдняпроўскага краю складаюць жанчыны. Сярэдні ўзрост работнікаў - крыху больш за 40 гадоў. 43,1% працоўных маюць прафесійна-тэхнічную адукацыю. 69,8% - сямейныя людзі.

Найбольшы аб'ём у лёгкай прамысловасці ў 2023 годзе склала вытворчасць тканін і тэкстыльных вырабаў - 60,5%; адзенне - 28,2%; абутак - 8%; вырабы са скуры - 3,3%.

Сярод асноўных вытворчых прадпрыемстваў у рэгіёне – ААТ «Магатэкс», ААТ «Стужка», ААТ «Славянка», ЗАТ «Праммаш», ААТ «Бабруйскі гарбарны камбінат», ААТ «Бабруйсктрыкатаж».

Экспарт тавараў лёгкай прамысловасці нашых прадпрыемстваў у мінулым годзе трапіў на рынкі больш як у 40 краін свету.

Галіна Гаўрыловіч

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая