RU BY EN 中文
Twitter Instagram

У Магілёўскай вобласці прадстаўленне рэспандэнтамі статсправаздач у рэжыме анлайн склала 80%

Адбылося пашыранае пасяджэнне калегіі галоўнага статыстычнага ўпраўлення Магілёўскай вобласці з удзелам першага намесніка старшыні Нацыянальнага статыстычнага камітэта Алены Кухарэвіч, паведамілі ва ўстанове.

Начальнік галоўнага статыстычнага ўпраўлення Магілёўскай вобласці Алена Марозава далажыла аб выніках выканання пастаўленых перад тэрытарыяльным падраздзяленнем задач у 2021 годзе і аб асноўных напрамках дзейнасці на 2022 год.

«Нягледзячы на складаную эпідэміялагічную сітуацыю, у 2021 годзе галоўным статыстычным упраўленнем Магілёўскай вобласці ў поўным аб’ёме былі выкананы ўсе работы, прадугледжаныя вытворчым планам і праграмай статыстычных работ», – сказала Алена Марозава. Яна адзначыла, што прадастаўленне рэспандэнтамі справаздач з дапамогай вэб-партала значна вырасла і ў сярэднім па галіне склала каля 80%. У перспектыве – поўнае адмаўленне ад збору справаздачнасці ў рэжыме афлайн.

Таксама Алена Марозава сказала, што ўвагі заслугоўвае і выкарыстанне галоўным статыстычным упраўленнем Магілёўскай вобласці сучасных метадаў працы з рэспандэнтамі і карыстальнікамі. Напрыклад, семінары, канферэнцыі, кансультацыі са спецыялістамі праводзяцца ў рэжыме анлайн.

«У галоўным статыстычным упраўленні Магілёўскай вобласці ў 2021 годзе ўкаранёна сістэма менеджменту якасці, на пастаяннай аснове праводзяцца мерапрыемствы па павышэнні статыстычнай грараматнасці карыстальнікаў і іх навучанне працы з базамі (банкамі) даных», – дадала Алена Марозава.

Начальнік расказала і аб асноўных напрамках дзейнасці галоўнага статыстычнага ўпраўлення Магілёўскай вобласці на 2022 год.

«Першы намеснік старшыні Нацыянальнага статыстычнага камітэта Алена Кухарэвіч у цэлым станоўча ацаніла працу галоўнага статыстычнага ўпраўлення Магілёўскай вобласці. Пры гэтым акцэнтавала ўвагу на неабходнасці далейшага забеспячэння паўнаты і дакладнасці першасных статыстычных даных, асабліва па пратэрмінаванай запазычанасці па заработнай плаце, а таксама па статыстыцы сельскай гаспадаркі», – паведамілі ў прэс-службе Белстата.

Акрамя таго, Галоўнаму статыстычнаму ўпраўленню Магілёўскай вобласці было рэкамендавана надаваць увагу якасці аналітычнай інфармацыі, якая рыхтуецца для мясцовых органаў кіравання.

У сваім выступленні Алена Кухарэвіч таксама анансавала асноўныя навацыі, якія будуць унесены ў закон аб дзяржаўнай статыстыцы, і пазначыла задачы, якія стаяць перад органамі дзяржаўнай статыстыкі на бягучы год.

БЕЛТА

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая