RU BY EN 中文
Twitter Instagram

У Магілёўскай вобласці праходзіць месячнік па навядзенні парадку

У Магілёўскай вобласці праходзіць месячнік па навядзенні парадку, які будзе працягвацца да 30 красавіка.

Асноўны акцэнт будзе зроблены на ўборку і добраўпарадкаванне двароў, плошчаў, сквераў, вуліц, паркаў, зон адпачынку і іншых аб’ектаў сацыяльна-бытавога і культурнага прызначэння. Маюць намер прывесці ў парадак мемарыяльныя комплексы, месцы баявой і вайсковай славы. Не застануцца без увагі тэрыторыі арганізацый незалежна ад формы ўласнасці, будаўнічыя пляцоўкі.

Акрамя таго, плануецца ачысціць падвалы жылых дамоў, навесці парадак у прамысловых зонах, гаражна-будаўнічых кааператывах, адрамантаваць вулічна-дарожную сетку, уезды ў двары, унутрыквартальныя праезды і інш. Таксама будуць праведзены работы па ліквідацыі несанкцыянаваных звалак, аднаўленню парушанага добраўпарадкавання ў месцах правядзення раскопак, уключэння ў гаспадарчы абарот пустуючых і рамонту (зносу) аварыйных будынкаў і збудаванняў.

У грамадскіх работах па прывядзенні ў належны санітарны стан тэрыторый раёнаў Магілёўскай вобласці плануецца не толькі задзейнічаць сілы ЖКГ, працоўныя калектывы прадпрыемстваў і арганізацый, але і самым актыўным чынам прыцягнуць мясцовае насельніцтва. Для гэтага іх будуць своечасова інфармаваць аб мерапрыемствах, якія плануецца праводзіць. З гэтай жа мэтай актывізуюць правядзенне па чацвяргах адзіных санітарных дзён.

Адным з асноўных мерапрыемстваў па навядзенні парадку ў Магілёве стане агульнагарадскі суботнік, які запланаваны на 13 красавіка.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая