RU BY EN 中文
Twitter Instagram

У Магілёўскай вобласці праходзіць міжведамаснае прафілактычнае мерапрыемства «Ведаю. Магу. Раблю»

Удасканальваючы падыходы да фарміравання ў падлеткавай свядомасці ўстойлівых законапаслухмяных межаў паводзін з 10 студзеня ў вобласці праходзяць дыскусійныя пляцоўкі, сустрэчы, круглыя сталы, у межах якіх падлеткам даецца магчымасць выказваць сваё меркаванне, задаць пытанні і атрымаць на іх адказы кваліфікаваных спецыялістаў.

Адной з формаў узаемадзеяння з падлеткавай аўдыторыяй і сродкам давядзення патрэбнай інфармацыі абраны прагляд відэафільма, падрыхтаванага па ініцыятыве пракуратуры Магілёўскай вобласці.

Такі падыход прадугледжвае павышэнне ўзроўню усвядомленасці ўспрымання падлеткамі прававой інфармацыі.

У мерапрыемствах задзейнічаны рэсурс усіх устаноў агульнай сярэдняй і прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі вобласці.

Атрымліваецца жывая размова.

Шэраг устаноў наведваецца абласной міжведамаснай групай. 

Сёння адбылася такая сустрэча ва УА «Магілёўскі дзяржаўны прафесійны агралесатэхнічны каледж ім. К. П. Арлоўскага», у якой прынялі ўдзел старшы памочнік пракурора Магілёўскай вобласці Святлана Кашнярова, пракурор Магілёўскага раёна Яўген Непша, намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх Магілёўскага аблвыканкама. Адбыўся дыялог па пытаннях крымінальнай, адміністрацыйнай адказнасці, прававой і асабістай бяспекі.

Падобныя сустрэчы плануецца працягнуць.

Рэд.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая