Напярэдадні восеньскіх школьных канікул у Магілёўскай вобласці праводзіцца Тыдзень дзіцячай бяспекі. Мерапрыемствы па папярэджанні дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам дзяцей пройдуць у рэгіёне да 3 лістапада, паведаміў часовы выканальнік абавязкаў начальніка УДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама Уладзіслаў Бардзілоўскі.
Лічаныя дні застаюцца да канца першай вучэбнай чвэрці ў школах і гімназіях. На носе – восеньскія вакацыі! У дзяцей з’явіцца маса вольнага часу, большую частку якога яны будуць праводзіць на вуліцы. Менавіта таму ў канікулярны час традыцыйна абвастраецца праблема дзіцячага дарожнага траўматызму. На жаль, юныя ўдзельнікі руху ў сілу свайго ўзросту не разумеюць усёй ступені небяспекі. З пачатку года на дарогах Магілёўскай вобласці з удзелам непаўналетніх зарэгістравана 40 ДТЗ, у выніку якіх 1 падлетак загінуў, 39 дзяцей атрымалі траўмы.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
17.05.2024 - 17:59
17.05.2024 - 12:55
17.05.2024 - 10:02
17.05.2024 - 09:48
Магіляўчанка ўдастоена спецыяльнага прыза расійскага конкурсу маладых мадэльераў «Дыханне вясны»
17.05.2024 - 09:14
Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя праходзіць у БРУ (відэа)