RU BY EN 中文
Twitter Instagram

У Магілёўскай вобласці пройдзе камандна-штабное вучэнне з сіламі тэрытарыяльнай абароны

Камандна-штабнае вучэнне з сіламі тэрытарыяльнай абароны пройдзе з 22 па 25 верасня ў Магілёўскай вобласці, паведамілі ў Міністэрстве абароны.
 
Удзельнікамі мерапрыемства стануць службовыя асобы выканаўчых камітэтаў і ваенных камісарыятаў вобласці, ваеннаабавязаныя Магілёўскага, Асіповіцкага і Чавускага раёнаў. Да іх далучацца два атрады народнага апалчэння.
 
У час вучэнняў будуць адпрацаваны пытанні аховы і абароны важных аб'ектаў, забеспячэння мер ваеннага становішча з прыцягненнем атрадаў народнага апалчэння, вядзення барацьбы з дыверсійна-разведвальнымі групамі саперніка, у тым ліку з баявой стральбой артылерыйскіх падраздзяленняў тэрытарыяльных войскаў на палігоне Асіповіцкі.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая