RU BY EN 中文
Twitter Instagram

У Магілёўскай вобласці прыпынена купанне дзяцей і дарослых у 13 зонах адпачынку

У Магілёўскай вобласці прыпынена купанне дзяцей і дарослых у 13 з 50 афіцыйна вызначаных зон для адпачынку. Пра гэта паведамілі ў абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.

Прадпісанне вынеслі супрацоўнікі санітарна-эпідэміялагічнай службы рэгіёна пасля маніторынгу якасці вады. Спецыялісты адабралі 136 пробаў ў адкрытых вадаёмах, 25 з якіх не адпавядала гігіенічным нарматывам па мікрабіялагічных і санітарна-хімічных паказчыках.

Па выніках лабараторнага кантролю прыпынена купанне дзяцей і дарослых на:

– Грабянўскім вадасховішчы, пляжы на р. Днепр, Пячэрскім вадасховішчы ў Магілёве;

– сажалцы ў вёсцы Вільчыцы Магілёўскага раёна;

– зоне адпачынку «Баравец» Касцюковіцкага раёна;

– месцах адпачынку каля вадаёма Слабадскі і «Пяскі» на рацэ Друць у Бялынічах, «Нежкава» на рацэ Вабіч у вёсцы В. Нежкаў і «Сажалка Дачная» ў вёсцы Няропля Бялыніцкага раёна;

– гарадскіх пляжах №1 «Цэнтральны» і № 2 6-га мікрараёна, зоне рэкрэацыі санаторыя «Шыннік» ААТ «Белшына» і пляжы санаторыя імя У. І. Леніна Бабруйска.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая