У Магілёўскай вобласці прыпынена ў 5 і абмежавана ў 6 з 50 афіцыйна вызначаных для адпачынку зонах. Пра гэта паведамілі ў абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.
Прадпісанне вынеслі супрацоўнікі санітарна-эпідэміялагічнай службы рэгіёна пасля маніторынгу якасці вады. Спецыялісты адабралі 188 проб вады адкрытых вадаёмаў, 21 з якіх не адпавядае гігіенічным нарматывам па мікрабіялагічных і санітарна-хімічных паказчыках.
Па выніках лабараторнага кантролю прыпынена купанне дзяцей і дарослых на Грабянёўскім вадасховішчы, на пляжах Дняпра ў Магілёве і каля вёскі Палыкавічы Магілёўскага раёна, сажалцы ў вёсцы Вільчыцы Магілёўскага раёна, зоне адпачынку «Баравец» Касцюковіцкага раёна.
Абмежавана купанне дзяцей на гарадскім пляжы №1 «Цэнтральны» Бабруйска, месцах адпачынку ля вадаёма Слабадскі і «Пяскі» на рацэ Друць у Бялынічах, «Нежкава» на рацэ Вабіч ў вёсцы В. Нежкаў і «Сажалка Дачная» ў вёсцы Няропля Бялыніцкага раёна.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
09.10.2025 - 10:12
Вакцынацыя ад грыпу ў Магілёўскай вобласці: як абараніцца ад віруса і пазбегнуць ускладненняў
08.10.2025 - 09:30
Як доўга дзейнічаюць прышчэпкі ад грыпу і ковід-19, расказалі ў Міністэрстве аховы здароўя
07.10.2025 - 15:17
Кампанія па вакцынацыі супраць грыпу стартавала ў Магілёўскай вобласці
02.10.2025 - 10:13
У Беларусі пачалі бясплатна вакцынаваць супраць віруса папіломы чалавека дзяўчынак 11 гадоў
01.10.2025 - 10:45
15.09.2025 - 10:48
30 маладых спецыялістаў прысвяцілі ў прафесію ў Магілёўскай бальніцы №1