У Магілёўскай вобласці ў Дзень усенароднай памяці ахвяр ВАВ на пяць хвілін спыніцца транспарт
21.06.2019 - 17:07
У Магілёўскай вобласці 22 чэрвеня, у Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны, у 12.15 спыніцца рух транспарту (за выключэннем спецыяльнага). Пра гэта паведамілі ў галоўным упраўленні ідэалагічнай работы і справах моладзі аблвыканкама.
У гэты час пачнецца трансляцыя тэматычнага роліка па радыё, тэлебачанні, гучнагаварыцелях, у грамадскім транспарце. Па заканчэнні ва ўсіх храмах прагучыць калакольны звон.
Праслухаць аўдыяролік
Переводчик