RU BY EN 中文
Twitter Instagram

У Магілёўскай вобласці ў студатрады сёлета плануюць працаўладкаваць каля 5 тыс. чалавек

У Магілёўскай вобласці ў студатрады сёлета плануюць працаўладкаваць каля 5 тыс. чалавек. Пра гэта расказаў другі сакратар Магілёўскага абкама ГА «БРСМ» Алег Бойка.

«У гэтым працоўным сезоне Магілёўскі абласны штаб студэнцкіх атрадаў ГА «БРСМ» плануе працаўладкаваць каля 5 тыс. маладых хлопцаў і дзяўчат. Цяпер у актыўнай фазе знаходзіцца дагаворная кампанія, прапрацоўваюцца пытанні працаўладкавання, перыяду і відаў працы», - распавёў ён.

Па словах Алега Бойкі, у раёнах зараз актыўна працуюць школы камандзіраў і камісараў студэнцкіх атрадаў. Крыху пазней стартуюць сходы студатрадаў, дзе прадстаўнікі БРСМ адкажуць на ўсе пытанні, якія датычацца работы ў студатрадах, у далейшым будуць сфарміраваны атрады, якія з чэрвеня пачнуць работы. «У гэтым годзе мы захаваем традыцыю - магілёўскія хлопцы адправяцца на будоўлі ў Расійскую Федэрацыю. Таксама нашы хлопцы ў гэтым годзе паедуць працаваць у лагер «Марская хваля» ў Краснадарскім краі», - дадаў ён.

На сённяшні дзень у вобласці працуюць 4 студэнцкія атрады - усяго 31 чалавек.

Як адзначыў Алег Бойка, студэнцкія атрады з кожным годам становяцца больш папулярнымі ў моладзі Магілёўскай вобласці. «Несумненна, актыўная моладзь рэгіёну аддае перавагу бавіць час з карысцю. Акрамя таго, гэта добрая магчымасць зарабіць. Але апроч матэрыяльнай і практычнай часткі студатрадаўскі рух - гэта цэлая сям'я, са сваімі традыцыямі і асновамі. Гэта не толькі сумесная праца на карысць грамадства, але і магчымасць акунуцца ў рамантыку студатрадаў, а таксама знайсці сабе сяброў. І з кожным годам мы адзначаем, што ўсё больш хлопцаў хочуць стаць часткай гэтага руху», - падсумаваў ён.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая