RU BY EN 中文
Twitter Instagram

У Магілёўскай вобласці ўпершыню правядуць агляд-конкурс сярод медыкаў «Лепшы будучы кіраўнік»

Ініцыятарамі і арганізатарамі агляд-конкурсу сярод медыкаў «Лепшы будучы кіраўнік» выступаюць Магілёўская абласная арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя сумесна з галоўным упраўленнем па ахове здароўя Магілёўскага аблвыканкама. А праводзіцца ён з мэтай выяўлення найбольш прафесійна граматных, таленавітых, творча працуючых, кваліфікаваных спецыялістаў - будучых кіраўнікоў арганізацый аховы здароўя рэгіёну.

- Наша задача павысіць прэстыж прафесіі ўрача, вызначыць лепшых маладых кіраўнікоў, здольных павесці за сабой калектыў, сфарміраваць у маладых работнікаў высокую адказнасць за выкананую работу, імкненне да пастаяннага ўдасканалення, вывучэння і ўкаранення ў практыку новых сучасных метадаў дыягностыкі і лячэння, - адзначыў начальнік галоўнага. упраўлення па ахове здароўя Магілёўскага аблвыканкама Аляксандр Старавойтаў.

У сваю чаргу, старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя Віктар Суслаў падкрэсліў, што неабходна накіраваць усе сілы на фарміраванне ў маладых работнікаў, якія, магчыма, у будучым узначаляць арганізацыі аховы здароўя вобласці, высокіх маральных прынцыпаў, пачуцця абавязку і адказнасці за сваю работу, а таксама матываваць іх на актыўны ўдзел у грамадскім жыцці.

Агляд-конкурс будзе праходзіць у два этапы. Заяўкі прымаюцца да 15 верасьня. Вынікі першага этапа падвядуць 30 верасня, аўтарытэтнае журы вызначыць пераможцаў і прызёраў.

Уся інфармацыя будзе размяшчацца ў Telegram-каналах «Ахова здароўя Магілёўшчыны» і «Прафсаюз медработнікаў Магілёўшчыны», а таксама на сайце Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя.

СБ

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая