RU BY EN 中文
Twitter Instagram

У Магілёўскай вобласці валанцёры БРСМ акажуць адрасную дапамогу пажылым і ветэранам

У Магілёўскай вобласці валанцёры руху БРСМ «Добрае сэрца» актывізуюць працу да Дня пажылога чалавека. Пра гэта паведамілі ў абласным камітэце грамадскай арганізацыі.

«У Магілёўскай вобласці пражывае 580 ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, дапамогу якім аказваюць 3913 валанцёраў з 296 атрадаў, – расказалі ў абкаме БРСМ. – Напярэдадні, 1 кастрычніка, а таксама ў само свята ў кожным раёне рэгіёна пройдуць мерапрыемствы, накіраваныя на дапамогу пажылым людзям, якія пражываюць адзінока,і ветэранам. Гэту працу аб’яднае дабрачынная акцыя «Мы выбіраем дапамогу пажылым людзям».

Валанцёры 30 верасня добраўпарадкуюць прыдамавую тэрыторыю ветэрану педагагічнай працы Ніне Аркадзьеўне Пась, якая пражывае ў аграгарадку Хімы Бабруйскага раёна. 1 кастрычніка працоўны дэсант высадзіцца ў Краснаполлі, дзе таксама акажа дапамогу з добраўпарадкаваннем прыдамавых тэрыторый мясцовым жыхарам.

Шэраг мерапрыемстваў запланаваны ў Клічаўскім раёне: валанцёры даставяць прадукты харчавання на дом і добраўпарадкуюць тэрыторыю ля дома адзінокаму Міхаілу Васільевічу Харлапу. Актывісты таксама павіншуюць жыхароў дома ветэранаў і наведаюць бальніцу сястрынскага догляду для пажылых людзей.

Актывісты БРСМ у Бабруйску ў Дзень пажылога чалавека дапамогуць адзінокім адсартаваць дровы, ускапаць агарод, зрабіць уборку.

У Магілёўскім абласным камітэце БРСМ працуе гарачая лінія для пажылых людзей. Заяўку на аказанне дапамогі можна пакінуць валанцёрам па нумарах тэлефонаў: 8 (0222) 767049, 8 (0222) 766714.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая