RU BY EN 中文
Twitter Instagram

У Магілёўскай вобласці вызначана 48 месцаў адпачынку ля водных аб’ектаў з арганізацыяй купання

У рэгіёне вызначана 48 месцаў адпачынку ля водных аб’ектаў з арганізацыяй купання. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.

Як растлумачылі суразмоўцы, па стане на 9 чэрвеня пашпарты гатоўнасці пляжаў да купальнага сезона падпісаны на 42 зоны рэкрэацыі. Не гатовымі аказаліся пляжы ў Крычаўскім і Слаўгарадскім раёнах. У Краснапольскім – не завершаны работы па ўладкаванні малымі архітэктурнымі формамі і добраўпарадкаванні тэрыторыі пляжа і акваторый.

Акрамя таго, з прычыны нездавальняльнай якасці вады Магілёўскімзанальным ЦГЭ ініцыявана забарона купання на месцах адпачынку –пляж Грабянёўскае вадасховішча (Магілёў), гарадскі пляж ракі Днепр (Магілёў), пляж Пячэрскае вадасховішча (Магілёў), пляж ракі Днепр (аг. Палыкавічы Магілёўскага раёна), а таксама абмежаванне купання на пляжы Вільчыцкага вадасховішча Магілёўскага раёна.

Рэд.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая