RU BY EN 中文
Twitter Instagram

У Магілёўскай вобласці вызначылі пераможцаў спаборніцтва сярод органаў мясцовага самакіравання за 2020 год

У Магілёўскай вобласці вызначылі пераможцаў спаборніцтва сярод органаў мясцовага самакіравання за 2020 год. Цырымонія ўшанавання адбылася сёння падчас правядзення чарговай дваццаць восьмай сесіі Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў.

Так, сярод сельскіх Саветаў дэпутатаў 1 месца ўдастоены Аўсянкаўскі сельскі Савет дэпутатаў Горацкага раёна (старшыня – Глушакоў Сяргей Уладзіміравіч). 2 месца аддадзена Ходасаўскаму сельскаму савету дэпутатаў Мсціслаўскага раёна (старшыня – Пруднікаў Анатоль Юр’евіч), 3 месца – Сідаравіцкаму сельскаму савету дэпутатаў Магілёўскага раёна (старшыня– Пшанічная Алена Валер’еўна).

Сярод калегіяльных органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання найлепшым стаў калегіяльны орган тэрытарыяльнага мясцовага самакіравання аграгарадка Разанцы Сапрынавіцкага сельсавета Мсціслаўскага раёна (старшыня – Шахава Таццяна Мікалаеўна). 2 месца заняла мікразона «Піянерская» горада Крычава (старшыня–Васіленка Кацярына Мікалаеўна).

Сярод аднаасобных органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання 1 месца ў старасты вёскі Вялікая Грава Лапіцкага сельсавета Асіповіцкага раёна Ліліі Сцяпанаўны Лабус. 2 месца аддадзена старасце аграгарадка Падсолтава Падсолтаўскага сельсавета Мсціслаўскага раёна Святлане Вітальеўне Макараўскай, 3 месца–старасце вёскі Смолка Ваўкавыскага сельсавета Чавускага раёна Алене Васільеўне Еўдакімавай.

Пераможцам уручылі пераходзячыя сцягі, дыпломы і грашовыя ўзнагароды.

Акрамя таго, за станоўчую працу па выкананні ў 2020 годзе паказчыкаў і ўмоў спаборніцтва сярод органаў мясцовага самакіравання Магілёўскай вобласці Ганаровай граматай Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў былі ўзнагароджаны Мышкавіцкі сельскі Савет дэпутатаў Кіраўскага раёна (старшыня – Камінская Жанна Аляксееўна) і Маляціцкі сельскі Савет дэпутатаў Крычаўскага раёна (старшыня – Іванова Алена Васільеўна). Падзячны ліст Магілёўскага аблсавета ўручылі старасце вёскі Мірная Маляціцкага сельскага Савета дэпутатаў Крычаўскага раёна Вользе Віктараўне Агеевай і старасце аграгарадка Ржаўка Васькавіцкага сельскага Савета дэпутатаў Слаўгарадскага раёна Аксане Аляксандраўне Дзянісавай.

Рэд., фота Галіны Гаўрыловіч

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая