У Магілёўскай вобласці вызначылі тэрміны нарыхтоўкі брусніцы і журавін
06.08.2025 - 11:35
У Магілёўскай вобласці вызначылі тэрміны нарыхтоўкі брусніцы і журавін. Рашэнне Магілёўскага аблвыканкама №30-19 ад 28 ліпеня 2025 года апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале.
Згодна з законам ад 14 чэрвеня 2003 года нумар 205-З «Аб раслінным свеце» тэрміны збору, нарыхтоўкі (закупкі) асобных відаў дзікарослых раслін і (або) іх частак устанаўліваюцца аблвыканкамамі па ўзгадненню з Дзяржаўнай інспекцыяй аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Беларусі і тэрытарыяльнымі органамі.
Дакументы прадугледжваюць, што тэрміны збору, нарыхтоўкі (закупкі) брусніцы на тэрыторыі Магілёўскай вобласці пачынаюцца з 14 жніўня. Журавіны дазволена збіраць у Магілёўскай вобласці з 8 верасня.
Переводчик