RU BY EN 中文
Twitter Instagram

У Магілёўскай вобласці з дапамогай фотапастак у 2018 годзе выяўлена 45 лесанарушэнняў

Работнікамі лясной аховы ў Магілёўскай вобласці ў 2018 годзе выяўлена 487 парушэнняў ляснога і прыродаахоўнага заканадаўства, паведамілі ў Магілёўскім дзяржаўным вытворчым лесагаспадарчым аб’яднанні.

Пры дапамозе сістэм фота- і відэафіксацыі зафіксавана 45 парушэнняў, або на 9 больш, чым у 2017 годзе. У асноўным яны тычыліся незаконнай парубкі лесу і забруджвання ляснога фонду.

У лясгасах вобласці маецца 82 сістэмы фота- відэафіксацыі. «Яны працуюць эфектыўна і цалкам сябе апраўдалі, паколькі дапамагаюць не толькі выявіць лесапарушэні, але і часцяком іх папярэдзіць, – адзначылі суразмоўцы. – Пакуль у вобласці дадаткова не плануецца ўстанаўліваць новыя фотапасткі. Мы лічым, што і гэтай колькасці дастаткова, каб выконваць ускладзеныя на іх функцыі».

З пачатку бягучага года сістэмы фота- відэафіксацыі дазволілі выявіць ужо 3 лесапарушэнні. Усе парушальнікі сваю віну прызналі, прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці і своечасова аплацілі штрафы.

Згодна з Кодэксам аб адміністрацыйных правапарушэннях за незаконнае знішчэнне драўляна-хмызняковай расліннасці ўстаноўлена адказнасць у выглядзе штрафу ад 5 да 50 базавых велічынь (адна базавая велічыня – Вг25,5). Таксама парушальнік абавязаны будзе пакрыць шкоду, якую ён прычыніў навакольнаму асяроддзю і кампенсаваць кошт незаконна нарыхтаванай драўніны. За забруджванне лесу цягне папярэджанне або накладанне штрафу на грамадзяніна ў памеры да дваццаці базавых велічынь, на індывідуальнага прадпрымальніка – да 50, а на юрыдычную асобу – да 300 базавых велічынь.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая