RU BY EN 中文
Twitter Instagram

У Магілёўскай вобласці з сённяшняга дня пачнуць уключаць ацяпленне на аб’ектах сацыяльнай сферы

У адпаведнасці з распараджэннем Магілёўскага аблвыканкама 114-р ад 23.09.2019 г. «Аб уключэнні сістэм ацяплення асобных спажыўцоў» з 23 верасня пачынаюць уключаць ацяпленне на аб’ектах сацыяльнай сферы рэгіёна. Пра гэта паведаміў начальнік аддзела энергетыкі і паліва камітэта эканомікі Магілёўскага аблвыканкама Дзмітрый Смірноў.

Зыходзячы з існуючых умоў надвор’я і перспектыўнага прагнозу, першае цяпло традыцыйна прыйдзе ў будынкі ўстаноў дашкольнай адукацыі, агульнай сярэдняй адукацыі, лячэбна-прафілактычныя ўстановы, музеі, дзяржаўныя архівы, бібліятэкі і арганізацыі, якія аказваюць сацыяльныя паслугі. Уключаць ацяпленне ў такіх аб’ектах пачынаюць тады, калі сярэднясутачная тэмпература паветра складае не вышэй за плюс 10 градусаў на працягу пяці дзён.

«Трэба разумець, што за адзін раз уключыць ацяпленне адразу на ўсіх аб’ектах немагчыма тэхнічна, працэс зойме некаторы час, – падкрэслілі ў аддзеле энэргетыкі і паліва камітэта эканомікі Магілёўскага аблвыканкама. – У адпаведнасці з правіламі падрыхтоўкі да асенне-зімовага перыяду – 5 дзён. Мясцовым жа ўладам неабходна забяспечыць рацыянальныя рэжымы выкарыстання паліўна-энергетычных рэсурсаў пры цеплазабеспячэнні ўсіх аб’ектаў, арыентуючыся на ўмовы надвор’я».

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая