У Магілёўскай вобласці за мінулыя суткі пад вогненную хвалю трапілі жылы дом і гараж
19.02.2019 - 11:05
У Магілёўскай вобласці за мінулыя суткі адбылося два пажары. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміла в. а. старшага інспектара Цэнтра бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю рэгіянальнага ўпраўлення МНС Ганна Сташкевіч.
18 лютага ў службу МНС паступіла паведамленне аб пажары ў прыватным жылым доме ў аграгарадку Язеры Чэрыкаўскага раёна. Агнём знішчаны дах веранды, перакрыцце і дах дома. Пацярпелых няма. Прычыну ўзгарання яшчэ трэба высветліць.


Раніцай гэтага ж дня жыхарка вёскі Несцерава Мсціслаўскага раёна паведаміла пра пажар у гаражы: адкрытым полымем гарэў будынак і аўтамабіль. У выніку пажару знішчана машына «Пежо», пашкоджаны гараж і аўтамабіль «Форд-Эскорт». Ніхто не пацярпеў. Прычына пажару ўстанаўліваецца.



Переводчик