RU BY EN 中文
Twitter Instagram

У Магілёўскай вобласці за суткі згарэлі два дамы

Два пажары ў Касцюковіцкім і Шклоўскім раёнах адбылися за суткі ў вобласці. Пра гэта паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.

Так, без даху над галавой застаўся 47-гадовы жыхар вёскі Шаблі Касцюковіцкага раёна. 15 снежня раніцай ён сышоў у госці, а ўжо каля 4 гадзін дня суседзі, заўважыўшы палаючы дом, выклікалі ратавальнікаў. У выніку пажару знішчана 140 кв. м даху, часткова пашкоджаныя перакрыцці і маёмасць у доме. Прычына ўзгарання высвятляецца.

Яшчэ адзін жылы дом гарэў учора днём у Шклоўскім раёне. Паводле папярэдніх даных пажар узнік у выніку парушэння правілаў эксплуатацыі пячнога ацяплення.

Рэд.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая