Рус Бел Eng 中文

У Магілёўскай вобласці забаронены гандаль слабаалкагольнымі напоямі на прыпынках

У Магілёўскай вобласці ўведзена забарона на гандаль слабаалкагольнымі напоямі і півам на прыпыначных пунктах і ў радыусе 25 м ад іх. Пра гэта паведаміла начальнік аддзела арганізацыі гандлю і паслуг галоўнага ўпраўлення гандлю і паслуг Магілёўскага аблвыканкама Алена Куканькова.

«Такая забарона дзейнічала на тэрыторыі Магілёўскай вобласці з 2009 года. Дадзенае рашэнне тады рэгулявалася пастановай Савета Міністраў ад 6 сакавіка 2006 года №317. У адпаведнасці з гэтым дакументам аблвыканкамы вызначалі, у які прамежак часу і дзе будзе дзейнічаць гэта забарона, – адзначыла Алена Куканькова. –Зараз прайшлі змена і абнаўленне прававых актаў. Былі ўнесены змены ў правілы продажу асобных відаў тавараў і ажыццяўлення грамадскага харчавання, зацверджаныя пастановай Савета Міністраў ад 22 ліпеня 2014 года № 703. Гэтыя правілы дапоўнены главой 16, якая вызначае асаблівасці продажу піва і слабаалкагольных напояў з аб’ёмнай доляй этылавага спірту не больш за 7%».

У адпаведнасці з названымі дакументамі, на тэрыторыі Магілёўскай вобласці забаронены продаж піва і слабаалкагольных напояў з выкарыстаннем нестацыянарных гандлёвых аб’ектаў (напрыклад, павільёнаў) і перасоўных гандлёвых аб’ектаў, за выключэннем тых, якія прызначаны для абслугоўвання насельніцтва ў сельскай мясцовасці, размешчаных на прыпыначных пунктах грамадскага транспарту і ў радыусе 25 м ад іх.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая