RU BY EN 中文
Twitter Instagram

У Магілёўскай вобласці завяршылася камандна-штабное вучэнне з сіламі тэраабароны

У Магілёўскай вобласці завяршылася камандна-штабнае вучэнне з сіламі тэрытарыяльнай абароны.
 
У вучэнні прынялі ўдзел кіраўніцтва выканаўчых камітэтаў і ваенных камісарыятаў вобласці, ваеннаабавязаныя Магілёўскага, Асіповіцкага і Чавускага раёнаў, а таксама два атрады народнага апалчэння. Яны адпрацавалі пытанні аховы і абароны важных аб'ектаў, забеспячэння мер ваеннага становішча з прыцягненнем атрадаў народнага апалчэння, вядзення барацьбы з дыверсійна-разведвальнымі групамі саперніка, у тым ліку з баявой стральбой артылерыйскіх падраздзяленняў тэрытарыяльных войскаў на палігоне Асіповіцкі.

Паводле слоў начальніка ўпраўлення тэрытарыяльнай абароны - намесніка начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл Дзмітрыя Стрэшынскага, у час вучэнняў службовыя асобы прадэманстравалі гатоўнасць сфарміраваць тэрытарыяльныя войскі і разгарнуць тэрытарыяльную абарону ў патрэбным аб'ёме, а таксама арганізаваць выкананне задач па прызначэнні. «Сістэма падрыхтоўкі тэрытарыяльных войскаў і ў цэлым тэрытарыяльнай абароны ў чарговы раз прадэманстравала сваю дзеяздольнасць у пытаннях аховы і абароны важных аб'ектаў, вырашэнні задач па забеспячэнні ваеннага становішча ў вобласці, - падкрэсліў ён. - Мы адпрацавалі пытанні фарміравання і ўдзелу народнага апалчэння ў забеспячэнні ваеннага становішча ва ўзаемадзеянні з тэрытарыяльнымі органамі ўнутраных спраў. Таксама задзейнічалі сілы Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету ў інтарэсах тэрытарыяльнай абароны. Сістэма падрыхтоўкі тэрытарыяльнай абароны будзе далей удасканальвацца і развівацца, інтэнсіўнасць мерапрыемстваў, якія праводзяцца, у наступным годзе застанецца на такім жа высокім узроўні».

Камандна-штабное вучэнне стала завяршальным этапам навучальных збораў з ваеннаабавязанымі тэрытарыяльных войскаў, якія праходзяць у рэгіёне з 5 па 27 верасня. На працягу амаль трох тыдняў было арганізавана навучанне па аднаўленні навыкаў каманднага складу афіцэраў запасу, атрыманых падчас праходжання імі службы ў арміі, вялася падрыхтоўка ваеннаабавязаных да выканання задач у адпаведнасці з ваенна-ўліковымі спецыяльнасцямі і службовым прызначэннем. Таксама адпрацоўвалася фарміраванне, падрыхтоўка і прымяненне атрада народнага апалчэння.

Паводле слоў старшыні Магілёўскага аблвыканкама Анатоля Ісачанкі, зборы і вучэнні прайшлі зладжана, арганізавана і дакладна, з выкананнем усіх пастаўленых задач. «Усё робіцца для нашай з вамі бяспекі, – падкрэсліў губернатар. - Сёння мы адпрацоўвалі пытанні прызыву, экіпіроўкі і размяшчэння войскаў тэрытарыяльнай абароны, якія змаглі б выконваць пастаўленыя задачы ва ўзаемадзеянні з нашымі войскамі. Акрамя гэтага, мы ўбачылі, наколькі службовыя асобы выканаўчых і распарадчых органаў могуць працаваць у плане фарміравання такіх злучэнняў, а ваеннаабавязаныя - выконваць пастаўленыя задачы. Заўсёды трэба трымаць сябе ў тонусе, каб у любы момант абараніць сваю Радзіму, свой дом. Гэта сённяшняя рэальнасць».

БЕЛТА

 

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая