У Магілёўскай вобласці зменшылася колькасць тэрыторый з напружанай сітуацыяй на рынку працы
04.01.2020 - 11:23
Урад зацвердзіў пералік тэрыторый з напружанай сітуацыяй на рынку працы на 2020 год. Адпаведная пастанова Савета Міністраў ад 27 снежня 2019 года № 921 афіцыйна апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
У спісе 29 тэрыторый 28 раёнаў і адзін горад – Бабруйск. У Магілёўскай вобласці ў пералік таксама ўвайшлі Дрыбінскі і Круглянскі раёны.
Больш за ўсё тэрыторый, уключаных у пералік, значыцца ў Віцебскай і Мінскай абласцях – па 9, менш за ўсё ў Гродзенскай – 2.
Дарэчы, колькасць тэрыторый з напружанай сітуацыяй на рынку працы ў Магілёўскай вобласці зменшылася. У аналагічным пераліку на 2019 год, акрамя Бабруйска, значылася шэсць раёнаў – Бялыніцкі, Клічаўскі, Касцюковіцкі, Мсціслаўскі, Чавускі, Чэрыкаўскі.
Переводчик