У магілёўскі Свята-Мікольскі жаночы манастыр вернуты выкрадзены абраз ХІХ стагоддзя. Пра гэта паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Магілёўскай вобласці Анастасія Лаўрыновіч.
Так, у студзені 2019 года паводле інфармацыі УКДБ Магілёўскай вобласці ўстаноўлена месцазнаходжанне неапазнанага абраза. Следчыя Магілёўскага міжраённага аддзела СК высветлілі, што знойдзены абраз быў выкрадзены невядомым у верасні 2016 года са Свята-Мікольскага жаночага манастыра.
«Абраз апазнала настаяцельніца манастыра, – удакладніла Анастасія Лаўрыновіч. – Падчас даследавання святыні ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі было ўстаноўлена, што ён з’яўляецца абразом святога Мікалая Цудатворца, выкананым у Расіі ў ХІХ стагоддзі, і ўяўляе гісторыка-культурную і мастацкую каштоўнасць».
Абраз вярнулі ў манастыр начальнік упраўлення Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці Андрэй Ліс і начальнік упраўлення Камітэта дзяржаўнай бяспекі па Магілёўскай вобласці Аляксандр Церахаў.
Расследаванне крымінальнай справы па факце крадзяжу іконы адноўлена. Зараз праводзяцца мерапрыемствы, накіраваныя на ўстанаўленне асобы выкрадальніка.
Фота – УСК па Магілёўскай вобласці
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
17.04.2024 - 12:17
Аляксандр Жыгун: наша культурная спадчына дазваляе адчуваць сябе адзінай самабытнай сям'ёй
16.04.2024 - 18:00
16.04.2024 - 17:10
У Магілёве замежным гасцям паказалі беларускі абрад «Гуканне вясны»