RU BY EN 中文
Twitter Instagram

У Магілёўскім аблвыканкаме спрацавала аўтаматычная сігналізацыя і сістэма апавяшчэння

23 лістапада ў 13.20 адбылося задымленне ў адным з памяшканняў будынка Дома Саветаў (кабінет галоўнага ўпраўлення Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю па Магілёўскай вобласці), як мяркуецца, з прычыны кароткага замыкання ў камп’ютары. У выніку спрацавала аўтаматычная сігналізацыя і сістэма апавяшчэння. Паводле інфармацыі МНС, своечасова прынятыя меры не дазволілі распаўсюдзіцца агню. Цяпер праца аблвыканкама вядзецца ў штатным рэжыме.

Рэд.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая