RU BY EN 中文
Twitter Instagram

У Магілёўскім аблвыканкаме вывучылі меркаванне насельніцтва па якасці аказання паслуг арганізацыямі рэгіёна

У Магілёўскім аблвыканкаме вывучылі меркаванне насельніцтва па якасці аказання паслуг арганізацыямі рэгіёна. Аб гэтым карэспандэнту сайта паведамілі ў аддзеле па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб аблвыканкама.

На арганізаваную ў 4 квартале мінулага года тэлефонную лінію паступіла 92 пытанні. Найбольшая колькасць зваротаў тычылася сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі, аховы здароўя і транспартнага забеспячэння. Самымі актыўнымі былі магілёўцы – 29 заўваг і прапаноў. Скарысталіся магчымасцю выказацца 16 жыхароў з Асіповіцкага і 13 з Крычаўскага раёнаў, па 5 званкоў паступілі з Магілёўскага, Бялыніцкага і Быхаўскага раёнаў.

«Сфарміраваны пералік зваротаў быў накіраваны па прыналежнасці ў гаррайвыканкамы, структурныя падраздзяленні аблвыканкама, абласныя службы для работы з імі, прыняцця канкрэтных мер па рэалізацыі прапаноў насельніцтва і ліквідацыі выяўленых недахопаў і заўваг, – удакладнілі суразмоўцы. – Па выніках разгляду 42 пытанні (45%) вырашаны станоўча».

Так, дзякуючы звароту жыхароў горада Асіповічы ў Цэнтральнай паліклініцы арганізаваны прыём урача-неўролага, а таксама аўтаматызаванае працоўнае месца рэгістратара ў стаматалагічнай паліклініцы.

У Глускай ЦРБ прыступіў да працы урач-атарыналарынголаг.

У жніўні 2018 года на першае працоўнае месца ў паліклініку №11 Магілёва выйдуць 3 ўрачы агульнай практыкі, якія будуць ажыццяўляць прыём як тэрапеўтычнага, так і хірургічнага профілю.

У Магілёўскай бальніцы №1 пасля рэканструкцыі прыёмнага аддзялення плануецца стварыць асобныя зоны для размежавання патокаў і прыёму пацыентаў, якія паступаюць па планавых напрамках і экстраных паказаннях.

У Быхаве ў найбліжэйшы час будзе ўведзена ў эксплуатацыю дарога, якая злучае мікрараёны «Колас» і «Быхаў-1», а таксама зменены расклад і маршрут аўтобуса.

У вёсцы Антонаўка Чавускага раёна вядуцца работы па ўстаноўцы станцыі абезжалезвання.

У план работ КУП «Магілёўаблдарбуд» на 2018 год уключаны рамонт дарогі ў вёсцы Падзамша Глускага раёна.

З надыходам спрыяльных пагодных умоў будзе зроблена рамонтнае прафіляванне на аўтамабільнай дарозе «Чырвоная Буда – Дзягавічы – Зарубец – Ягораўка» ў Крычаўскім раёне.

Суразмоўцы падкрэслілі, што некаторыя пытанні пакінуты на кантролі гарадскіх і раённых выканаўчых камітэтаў, а таксама адпаведных службаў.

«Праца па вывучэнні меркавання насельніцтва па якасці аказання паслуг арганізацыямі жыллёва-камунальнай гаспадаркі, аховы здароўя, гандлю, установамі адукацыі, транспартнымі і іншымі арганізацыямі, што аказваюць паслугі, якія забяспечваюць жыццядзейнасць насельніцтва ў Магілёўскай вобласці, будзе працягнута», – сказалі ў аддзеле па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб аблвыканкама.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая